Гродзенскае малако, панчохі і мэбля – лепшыя на расійскім рынку

|

Сярод іх – «Малочны Мір», «Наваградскі завод газавай апаратуры», «Слоніммебель», «Конте Спа», Гродзенскае УП «Аблсельгастэхніка», СТАА «Бел-Пласт Інтернэшнл». Акрамя таго, у вобласці 9 прадпрыемстваў, якія пацвердзілі адпаведнасць прадукцыі дырэктывам Еўрасаюза і маюць маркіроўку СЕ – гэта значыць, яны могуць рэалізоўваць сваю прадукцыю не толькі на ўсходзе, але і на захадзе.

 

Усе прадпрыемствы, якія вырабляюць мясную, малочную, кандытарскую прадукцыю, мінеральную і пітную ваду, працуюць над атрыманнем знака «Натуральны прадукт». Пакуль права маркіраваць такім знакам некаторыя вырабы маюць толькі ААТ «Малочны Мір» і ваўкавыскі ААТ «Беллакт». Але «натуральнасць» прадукцыі з’яўляеца таксама і своеасаблівым «пропускам» на міжнародныя рынкі.

Паводле news.tut.by