Калі хто ў Мінску не чуў пра Ваўкавыск, то можа яго ўбачыць…
Аўтар ідэі і канцэпцыі фотавыставы і аўтар фотаздымкаў – кіраўнік Ваўкавыскай гарадской арганізацыі Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Віктар Вайтчук.
Ваўкавыск – горад з тысячагадовай гісторыяй, адзін з буйных гарадскіх цэнтраў Беларусі цягам стагоддзяў. Неаднаразова горад руйнаваўся, адраджаўся і, хоць і не здолеў захаваць не толькі пабудовы, але нават і іканаграфію сярэднявечных часоў, затое нязменнай засталася планіроўка гораду, якая развілася далей у ХІХ – пач. ХХ ст.
Фотавыстава ладзіцца ў межах кампаніі «Будзьма беларусамі!»