Хакейная вясна ў Гродне аказалася кароткай
Гульні на стадыі 1/4 фіналу праводзіліся да трох перамогаў аднаго з супернікаў.
Першыя две гульні “Нёман” згуляў у Салігорску (2-4, 0-3).
На сваёй пляцоўцы хлопцам Дзмітрыя Краўчанкі неабходна было абавязкова перамагаць, але госці не дазволілі закінуць нават шайбы ў сваю браму, перамогшы з лікам 3-0.
Цяпер вялікі хакей прыйдзе ў Гродна толькі ўвосень…
На здымку: у гульнях з “Шахцёрам” гарадзенцы былі на другім плане.
Фота Яраслава Ванюкевіча