“Тарас на Парнасе”: прэм’ера ў Гродне

|

Гарадзенскія аматары тэатру ўбачаць сёння і заўтра гісторыю палясоўшчыка Тараса, які выправіўся ў пушчу, а трапіў на Парнас — месца, дзе жылі багі і паэты.

Жартаўлівы аповед Тараса пра свае прыгоды пераклаў на драматычную мову рэжысёр Сяргей Кавалёў.

У спектаклі задзейнічаныя заслужаны артыст Беларусі Аляксандр Шалкаплясаў, а таксама іншыя вядомыя гарадзенскія акторы.

>

Сваю прэм’еру гарадзенскі драмтэатр прымеркаваў да акцыі  “Беларусь- гэта мы”.

 

На здымках: генеральная рэпетыцыя “Тараса на Парнасе” на сцэне гарадзенскага драмтэатра.

Фота Яраслава Ванюкевіча