Лядовы палац у дадатак да АЭС

|

Усё гэта прадугледжваецца агучаным нядаўна генеральным планам развіцця Астраўца.

Згодна з ім у горадзе з’явяцца таксама новыя прадпрыемствы і навучальныя ўстановы. У прыватнасці, філіялы некаторых універсітэтаў і нават Нацыянальнай Акадэміі навук.

Такія грандыёзныя планы намалявала сваім чытачам “Астравецкая праўда“.

Афіцыйнае выданне мясцовага райвыканкама не забылася пры гэтым папракнуць “прафесійных барацьбітоў за народнае шчасце”… што заўсёды супраць, не шкадавалі змрочных фарбаў, каб пераканаць нас у тым, што перспектывы Астраўца не больш чым “бабуліны байкі”, а на самой справе мы атрымаем небяспечны аб’ект “пад плотам” і вялікую звалку побач з ім”.

Пад “барацьбітамі”, верагодна, маюцца на ўвазе мясцовыя грамадскія актывісты Іван Крук і Мікалай Уласевіч, якія неаднаразова спрабавалі публічна выказаць свой пункт гледжання на магчымыя негатыўныя наступствы будаўніцтва АЭС у адным з самых экалагічна чыстых куткоў Беларусі.