Слінгатанцы для слінгамам
Ініцыятыва стварэння групы зыходзіла ад актыўнай слінгамамы Ганны Кузняцовай.
Яна і праводзіць заняткі ў фітнэс-клубе Голдэн Стэп Класс, і ўдзельнічае ў іх разам са сваім немаўляткам.
Ганна Кузняцова: “Я сама заўсёды вяла актыўнае жыццё, займалася йогай, а па адукацыі я псіхатэрапеўт, вяла групы па танца-тэрапіі.
З нараджэннем дзіцяці жыццё кардынальна змяняецца, мамы вымушаны шмат часу сядзець дома.
Мне прыйшла ідэя арганізаваць для іх заняткі, бо танца-тэрапія нясе шмат пазітыўнага, паляпшае настрой і ў мам і ў дзяцей.
Звярнулася ў фітнэс-клуб па суседству – дырэктар, якая сама мама, мяне падтрымала”.
На сёння ў групе каля дзесяці мам з малымі, але на занятках звычайна 3-4 з іх. Усё пабудавана на імправізацыі.
Ганна Кузняцова вучыць мам слухаць музыку сэрцам, слухаць свае пачуцці і рухацца адпаведна з імі: гэта праца і з целам, і з унутранымі душэўнымі якасцямі адначасова.
Працяг занятка – 30-40 хвілін.
Група адкрытая, новых мам заўсёды чакаюць, нават тых, якія раней не карысталіся слінгамі.
Фота з сайта http://babycontact.ru/blog