Ратавалі з вады і вагню
Шасцікласнік Краснасельскай школы ўпаў у раку Рось не падалёк ад пасёлка 7 сакавіка. Разам з аднакласнікамі хлопчык спрабаваў перайсці раку па цеплатрасе, але згубіў раўнавагу і зваліўся ў ваду.
Глыбіня ракі ў гэтым месцы каля палутара метраў. Жыццё хлопчыку выратавала тое, што ён змог выбрацца на невялікую выспачку, дзе і дачакаўся выратавальнікаў.
Цяпер хлопчык, які моцна змерз у халоднай вадзе, знаходзіцца ў Ваўкавыскай бальніцы.
Дом ў Мастоўскім раёне загарэўся ўдзень у суботу.
Прычына пажара банальная і найбольш распаўсюджаная на Гродзеншчыне: пенсіянер паліў у ложку.
Маёмасць пацярпела нязначна – пашкоджаная вопратка і коўдра ацэненыя на 100 тысяч рублёў, затое сам парушальнік правілаў супрацьпажарнай бяспекі трапіў у рэанімацыю.
У мужчыны апёкі твара, рук і ног 2-3 ступені.
На фота: Месца здарэння на рацэ Рось.
Паводле інфармацыі ЦПН пры Гродзенскім упраўленні МНС