За адсутнасць флікераў і распіццё піва аштрафаваныя сотні гродзенцаў

|

Далёка не кожны пешаход лічыць сябе вінаватым у тым, што пераходы ў горадзе над Нёманам не асветлены належным чынам.

Паводле дадзеных гродзенскай абласной аўтаінспекцыі, амаль тысяча пешаходаў аштрафаваныя на сумы ад 35 да 105 тысяч беларускіх рублёў пасля новаўводзінаў у кодэкс аб адміністратыўных правапарушэннях.

Раней супрацоўнікі ДАІ штрафавалі пешаходаў на палову базавай велічыні (17500 рублёў) альбо праводзілі прафілактычную размову.

З некалькіх сотняў чалавек, якіх прыцягнулі да адказнасці за распіцце піва ў грамадскіх месцах з 23 лютага, больш за палову складаюць непоўнагадовыя, што выклікае вялікую занепакоенасць як у супрацоўнікаў міліцыі, так і ў навучальных установах.

Як сведчыць практыка, штрафы ў памеры да ста даляраў за такіх парушальнікаў звычайна сплочваюць бацькі.

Паводле Радыё Рацыя

Фота з сайта http://kp.by