Украінская партыя зялёных супраць будаўніцтва АЭС у Астраўцы
Намеснік старшыні партыі Павло Хазан адзначыў: “У Беларусі вялікі патэнцыял выкарыстання аднаўляльных крыніц энергіі, у прыватнасці, ветраэлектрастанцый. я думаю, на бліжэйшым пасяджэнні Еўрапейскай партыі зялёных будзе паднятае гэтае пытанне, і спадзяюся, сумеснымі намаганнямі зялёных усёй Еўропы мы зможам спыніць будаўніцтва беларускай АЭС”.
Павло Хазан найстойвае на неабходнасці далучэння шырокай грамадскасці да слуханняў па наступствах будаўніцтва беларускай АЭС, якое адбудзецца ва Ўкраіне ў гэтым месяцы.
Нагадаем, 2 сакавіка грамадскія слуханні па ацэнцы ўздзеяння беларускай АЭС на навакольнае асяроддзе адбыліся ў Літве, аднак пытанне засталося адкрытым.
Пасол Літвы ў Беларусі Эдмінас Багдонас назваў слуханні не вельмі ўдалымі.
“Гэта ваша права будаваць станцыю, але і ў нас ёсць права задаваць пытанні. .. . Будзем шукаць хады сумеснага ўзаемаразумення і ўзаемадзеяння,” – зазначыў дыпламат.
Паводле інфармацыі БелаПАН і БелТА
Фота з сайта http://www.epochtimes.ru