Жывыя экспанаты ад «Містэра Ката»
У гарадзенскай выставе ўдзельнічала каля ста катоў. Дакладней, удзельнічалі, вядома, іх гаспадары. А каты толькі добразычліва дазвалялі любавацца сабою. Некаторыя «асобы» прадаваліся. Так, на выгляд самае звычайнае кацяня прадавалася за 250 даляраў. Мы так зразумелі, што 240 даляраў – гэта за радавод і пашпарт.
>
Выстава прыцягнула ўвагу гараджан і пакінула прыемныя ўспаміны, калі не лічыць аднаго сур’ёзнага мінусу – у маленькім памяшканні стаяла такая духата, што хацелася неадкладна вырвацца на свежае паветра. Не гледзячы не ўсё хараство жывых выставачных экспанатаў.
А агульны выраз каціных пысачак гаварыў | адно: «Як мяне ўсе дасталі!!!». |