Улада агітуе – грамадскасць пратэстуе

|

Як паведаміў “Твайму стылю” адзін з ініцыятараў антыядзернай кампаніі на Гарадзеншчыне Мікалай Уласевіч (на здымку), улады раёна ўжо некалькі разоў забаранялі правядзенне ў Астраўцы акцый, скіраваных на інфармаванне насельніцтва пра магчымыя негатыўныя наступствы рэалізацыі атамнага праекту.

Цяпер жа ўлады самі ладзяць дыскусію, але збіраюцца запрасіць на яе толькі “рахманых і паслухмяных” (М. Уласевіч) грамадзян.

Тым часам сёння ў час правядзення Круглага стала з удзелам грамадскіх актывістаў з большасці раёнаў вобласці была прынятая рэзалюцыя з патрабаваннем арганізацыі рэферэндума пра мэтазгоднасць будаўніцтва АЭС на Астравеччыне.

Аўтары рэзалюцыі збіраюцца распачаць збор подпісаў па ўсёй краіне ў падтрымку гэтай ініцыятывы.

Фота Вітаўта Рудніка