«Пікап» – справа спакушэння

|

У Гродна гэты рух існуе нядаўна, але ўжо ўсталяваўся і нікуды не знікае. На змену старэйшым пікаперам прыходзяць новыя, каб вучыцца справе спакушэння і павышаць сваё майстэрства. На 8-е сакавіка гарадзенскія пікаперы вырашылі арганізаваць «паляванне» на прадстаўніц прыўкраснага полу ў неабмежаваных маштабах! Так я з імі і пазнаёмілася. Кожны з іх распавёў аб пікапе, як ён сам яго ўяўляе.

 

Ігар Кудраўцаў: Пікап, пікапер, пікапіць… Новыя словы, але сэнс – усё той жа: імкненне мець знаёмствы з некалькімі дзяўчатамі. І кідаць усіх… адразу. Дзяўчына дае новае салодкае адчуванне толькі на адно імгненне. А потым яна робіцца падрапанай анучкай. Адзіная на ўсё жыццё можа прыйсці пасля 100-га, альбо 200-га здыму! Ва ўсіх па-рознаму.

 

Мікалай Глебаў: Мне ніколі не сядзіцца на месцы, я заўсёды імкнуся «падчапіць» новую дзяўчыну. І таксама імкнуся, каб справа не даходзіла да ложку. Але некаторыя мае сябры кажуць, што гэта ўжо не пікап. Мне ж больш падабаюцца такія зносіны.

 

Віталь Маркез: Спакуса – гэта ў мяне з дзяцінства. Я замест машынак у лялькі гуляў. Капаўся ў матулінай бялізне, пакуль яна мяне не застукала. Вадзіла па псіхолагах, да бабак усялякіх. Не дапамагло. Наогул я раней лічыў сябе геем. Але зразумеў – мяне чакаюць дзяўчаты.

 

Максім Блакітнейшы: Люблю сваю справу! Кожны дзень новыя прыгажуні. Праўда, не штораз атрымліваецца… Але гэта толькі распаляе. Люблю наш горад – у ім яшчэ столькі прыгожых дзяўчат, што маё сэрца проста не можа ўсіх ахапіць. Пікап – гэта бясплатны спосаб правесці час у раі.

 

На маё пытанне, чым займаюцца гэтыя хлопцы, калі не аддаюць сябе ўлюбёнаму пікапу, яны адказалі: хто працуе, хто вучыцца, а каму проста надакучылі і праца і вучоба, і яны вырашылі зрабіць пікап сваёй непасрэднай справай.

 

А потым я назірала за імі з боку, надзеўшы шапку і цёмныя акуляры. Яны сапраўды апынуліся майстрамі свайго рамяства. Ганарлівымі і ненаеднымі…

Ілюстрацыя http://elchka.livejournal.com