Замест пустэчы – новы гарадскі мікрараён
У сваю бытнасць старшынёй аблвыканкаму вобласці Аляксандр Дубко выношваў планы злучэння праз гэтую зону паўночнага прамвузла двух перспектыўных мікрараёнаў горада. Зараз распрацоўваецца дэтальны план тэрыторый, якія прылягаюць да новага ўчастку вуліцы.
Найболей значныя аб’екты гэтага плану – гандлёвы комплекс са шматузроўневым паркінгам, сучасны студэнцкі гарадок з развітай інфраструктурай. На гэтую вуліцу пераедуць новыя будынкі інспекцыі па падатках і зборах, пракуратура. Жылая зона будзе прадстаўлена шматпавярхоўкамі. Уздоўж новай гарадской магістралі будуць вынесеныя ўсе вытворчыя прадпрыемствы з санітарна-ахоўнай зоны 300 метраў. На іх месцы ў перспектыве з’явіцца новая жылая вуліца.
Па інф. ГП