«Садружнасць» плануе вярнуцца на радзіму. З грашыма!

|

Перамовы аб будаўніцтве маслаэкстракцыйнага завода ў Беларусі кампанія вядзе з 2008 году. Цікавасць бізнэсменаў выклікана тым, што расце попыт на кармы з-за развіцця жывёлагадоўлі і адначасова адсутнасці значных перапрацоўчых магутнасцяў рапса.

 

Цікава, што «Садружнасць», асноўнымі ўладальнікамі якога з’яўляюцца сям’я Аляксандра і Наталлі Луцэнка, пачыналася ў 1994 годзе менавіта ў Беларусі. Сёння цэнтральны офіс кампаніі размешчаны ў горадзе Светлы Калінінградскай вобласці, вытворчыя магутнасці групы знаходзяцца ў Расіі, Бразіліі і Даніі. Па апошніх адзнаках, «Садружнасць» кантралюе каля 70% расійскага рынку соевага шроту і каля 25% рынку рыбнай мукі.

На здымку: вытворчы комплекс у Калінінградскай вобласці

Па інф. www.ej.by