Фестываль нацыянальных культур будзе безалкагольным
Фэст пачнецца шэсцем прадстаўнікоў розных нацыянальнасцей.
Ад Савецкай плошчы да стадыёна “Нёман” яны пранясуць сцяг фестываля і “Покрыва Міра”.
Па горадзе размесцяцца традыцыйныя нацыянальныя падворкі, дзе можна будзе паласавацца нацыянальнымі стравамі, аднак сёлетні фестываль абвешчаны безалкагольным, таму пакаштаваць грузінскіх і малдаўскіх вінаў ды літоўскага піва не атрымаецца.
За тры дні перад гарадзенцамі разгорнуцца трыццаць масштабных эпізодаў.
Арганізатары ўжо вызначылі 750 выканаўцаў, калектываў і народных майстроў, якія возьмуць удзел у фестывальных праектах.
Упершыню адбудзецца вялікая інтэрнацыянальная дыскатэка і конкурс дзіцячай нацыянальнай песні.
Значнае месца ў праграме свята зоймуць мерапрыемствы, прымеркаваныя да 65-ай гадавіны перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Найбольш грунтоўнае з іх – акцыя “Перамогу кавалі разам”, якая адбудзецца 5 чэрвеня ў Пышках.
Паводле БелТА