Беларуская энцыклапедыя Зэльвеншчыны

|

Пад адным электронным “дахам” сабраныя цікавыя матэрыялы па гісторыі Зэльвенскага раёну, цікавыя мапы, архіўныя фотаздымкі, літаратурныя творы, мясцовыя кулінарныя рэцэпты, а таксама навіны, якія тычацца гэтага кутка Гарадзеншчыны.

Галоўным рэдактарам Беларускай энцыклапедыі Зэльвеншчыны з’яўляецца вядомы зэльвенскі грамадскі дзеяч і краязнаўца Юры Качук.

Менавіта ён у свой час заснаваў унікальны па змесце часопіс “БЭЗ”, быў выдаўцом мясцовай газеты “Зяльвяначка”, адным з аўтараў кнігі “Традыцыйныя стравы Беласточчыны і Гарадзеншчыны”.

Вось што пішуць страваральнікі сайта ў сваім вітальным артыкуле: “Уявіце сабе, што Мара, якая жыла з намі больш за пяць год, зьдзейсьнілася! І бэз нават у лютым расквітнеў. Мы спадзяемся, што бэз будзе квітнець ужо заўжды, дзякуючы і Вашай, і нашай Веры – Веры ў Дабро. Добрае няхай будзе Вечным, – няхай сьціпла і годна квітнее ня толькі ў траўні, але і, ў адрозьненьне ад сапраўднага бэза, Заўжды“.

Пазнаёміцца са зместам сайта можна па адрасе zelva-bez.com

На здымку: Юры Качук прэзентуе ў Гродне сваю кулінарную кнігу

Фота Вітаўта Рудніка