Супрацоўнік гарадзенскай ДАІ ад “разліку на месцы” адмовіўся
Супрацоўнік ДАІ запатрабаваў у кіроўцы дакументы на машыну, і высветлілася, што ў грамадзяніна Расіі няма ні страхоўкі на машыну, ні пасведчання аб тэхаглядзе транспартнага сродку.
Інспектар прапанаваў парушальніку прайсці ў будынак для складання пратаколу.
У сваю чаргу, расіянін прапанаваў супрацоўніку ДАІ 50 еўра за тое, каб мірна разыйсціся.
Папярэджаны пра крымінальную адказнасць за спробу хабара, кіроўца хацеў проста знікнуць, забраўшы дакументы, але быў затрыманы.
Пракуратура завяла супраць хабарніка крымінальную справу.
Разбіральніцтва будзе цягнуцца як мінімум 2 месяцы.
У горшым выпадку кіроўцу могуць пазбавіць волі на тэрмін да 5 гадоў.
У Гарадзенскай ДАІ “Твайму стылю” паведамілі, што падобныя крымінальныя справы з’яўляюцца надзвычай рэдка, кіроўцы часам прапаноўваюць супрацоўнікам ДАІ “разлічыцца на месцы”, але звычайна ўсё сканчаецца складаннем пратакола альбо штрафам.
Фота з сайта http://naviny.by