За мяжу па новых правілах
Адначасова ствараецца база звестак непаўналетніх, чые бацькі ўстанавілі забарону на выезд дзіцяці за мяжу.
Калі нехта з бацькоў супраць таго, каб дзіця пакідала Беларусь, ём мае права звярнуцца ў суд.
У гэтым выпадку дадзеныя дзіцяці трапяць у базу звестак асоб, чые правы на выезд за мяжу часова абмежаваныя.
Над стварэннем базы звестак працуюць Міністэрства юстыцыі, МУС і Пагранкамітэт.
Непаўналетнія са спісу застануцца на тэрыторыі Беларусі да тае пары, пакуль бацькі не дамовяцца альбо суд не вынясе адпаведную пастанову.
Калі выезд небяспечны для здароўя дзіцяці альбо ёсць верагоднасць таго, што непаўналетні не вернецца назад, суд можа прыняць рашэнне пра неабходнасць наяўнасці згоды на выезд абодвух бацькоў.
Адпаведныя зыскі грамадзян беларускія суды пачнуць прымаць з 30 сакавіка.
Штогод з-за адсутнасці дазволу аднаго з бацькоў альбо неправільнага афармлення дакументаў, памежнікі не выпускалі за межы Беларусі ад двух да двух з паловай тысяч непаўналетніх.
Новаўвядзенне значна спросціць жыццё дзяцей, чые разведзеныя бацькі часам не ведаюць месцазнаходжання адно аднаго, затое дзядулі і бабулі пры жывых бацьках і без іх дазволу па-ранейшаму не змогуць вывезці непаўналетніх за межы краіны.
Фота з сайта http://www.kp.ru