На Гарадзеншчыне – рост псіхічных захворванняў
У цэлым па краіне захворваемасць сярод дарослых павялічылася да 615 выпадкаў на 100 тыс. насельніцтва (у 2007 г. быў зарэгістраваны 591 выпадак).
У параўнанні з 2002 г. гэты паказчык вырас на 34%.
Штогод у Беларусі з-за псіхічных захворванняў і псіхалагічнага нядабрабыту сканчаюць жыццё самагубствам больш за 2 тыс. чалавек.
Гэта больш, чым колкасць людзей, якія гінуць у аўтакатасрофах (летась такіх ахвяраў было 1561 чал.).
Па звестках Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, на планеце зараз жыве больш за 450 млн. чалавек, якія пакутуюць ад псіхічных хваробаў. У Беларусі на ўліку псіхіятраў і псіхатэрапеўтаў стаяць больш за паўміліёна чалавек.
Вітаўт Руднік
Паводле “Белорусские новости”
Ілюстрацыя www.ambione.ru