Такія розныя вынікі

|

Валейбалісты “Камунальніка” былі бяссільнымі ў двух сустрэчах супраць наймацнейшай каманды краіны – жлобінскага “Металурга” 0-3, 0-3.

Баскетбалісткі “Алімпіі” у гасцёх двойчы адолелі “Магілеўчанку” 49-92 і 67-103.

Менш удалым атрымаўся выезд да барысаўскай “Бярэзіны” у гарадзенскай “Вікторыі”, якая двойчы саступіла з лікам 101-64 і 83-63.

На мажорнай ноце скончылі рэгулярны чэмпіянат краіны хакеісты “Нёмана”. У першы дзень вясны гарадзенцы адолелі ў гасцёх латыскі “Латгале” 5-4.

“Нёман” заняў у турніры 7-е месца і ў 1/4 фінальнага турніру згуляе зараз з “Гомелем”, які стаў 2-м. Каманды згуляюць на гэтай стадыі да трох перамогаў.

Сустрэчы запланаваныя на 5, 6, 9 і, калі спатрэбіцца, 10 і 12 сакавіка.

На здымку: Гарадзенцы “прабіваюць” блок “Металурга”.

Фота Яраслава Ванюкевіча