Гарадзенка папоўніла скарбонку беларускай зборнай
Менавіта Скарабагатая 8 гадоў таму на Паралімпійскіх гульнях у Солт-Лэйк-Сіці заваявала першы залаты медаль у гісторыі беларускага паралімпійскага руху.
Пасля Алімпіяды Ядзвіга адправіцца адпачываць у Друскінінкай, пуцёўку ёй аплаціць родны горад. Узнагарода спартоўкі складзе 10 тысяч даляраў.
У розныя перыяды свайго спартовага жыцця Ядзвіга Скарабагатая займалася шматбор’ем, веласпортам (у тандэме), біятлонам (тут Ядзвізе дапамагае музычны слых).