Выхавацелька санаторыя “Неман” гандлявала каштоўнымі ўпрыгожваннямі
На канфіскаваных прыгожваннях адсутнічаюць клеймы Рэспублікі Беларусь.
Высветлілася, што жанчына набывала ювелірныя вырабы ў Польшчы, а пасля гандлявала імі ў Гродна па 8-10 долараў ЗША за 1 грам.
Супрацьзаконны бізнэс пратрываў меньш за год.
Акрамя срэбраных ланцужкоў, пярсцёнкаў і завушніц, у выхавацелькі канфіскаваны грошы, нататнік з тэлефонамі пастаянных кліентаў і працоўнымі запісамі.
Ювелірныя вырабы накіраваныя на экспертызу, супраць жанчыны ўзбуджана крымінальная справа.
Злачынствы, звязаныя з парушэннем правіл здзелак з каштоўнымі металамі і камянямі, лічацца цяжкімі, за гэты артыкул вінаватым пагражае ад 3 да 8 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.
Сёлета за аналагічныя злачынствы ўзбуджана ўжо 46 крымінальных спраў.
Паводле БЕЛТА