На мяжы з’явілася рэклама Радыё Рацыя

|

На ўездах на памежныя пераходы Кузніца Беластоцка – Брузгі, Баброўнікі – Бераставіца, Тэрэспаль – Брэст, Паловце – Пяшчатка з’явіліся рэкламныя шчыты з назвамі беларускіх гарадаў, дзе можна пачуць праграмы радыёстанцыі, і інфармацыя пра хвалі вяшчання.

Рэкламныя шчыты застануцца на памежжы да сакавіка 2011 года.

Акцыя невыпадкова пачалася менавіта зараз.

Радыё Рацыя якраз адкрыла пачала выходзіць у эфір на новай частаце 99,2 FM , і праз гэта павялічыла тэрыторыю вяшчання.

Старшыня праўлення Радыё Рацыя Эўгеніуш Ваппа заўважыў, што рэкламная кампанія пачала прыносіць плён: інфармацыю пра станцыю павесіла на сваім сайце агенцтва Белапан, дзякуючы чаму даведацца пра Рацыю змагла ўся Беларусь.

Радыё Рацыя з’явілася ў эфіры ў 1999 годзе.

Па фінансавых прычынах праз некалькі гадоў вяшчанне было спынена, з 2006 года – адноўленае.

На сёння Радыё Рацыя мае каля 2 мільёнаў слухачоў па абодвух баках мяжы.

У Беларусі радыё вяшчае на частаце 98,1 FM у Гродна, Шчучыне, Лунне, Скідзелі, Ваўкавыску, Беластоку; і на частаце 99,2 FM – у Брэсце, Высокім, Камянцы, Тэрэспалі, Белай-Падляшскай, Сямятычах.