«Колеры Нёмана» на вуліцы Ажэшкі
Назву выставы “Колеры Нёмана” мастакі тлумачаць тым, што жывуць на беразе гэтай ракі.
Нёман аб’ядноўвае Гародню і Алітус, а гэтая выстава, спадзяюцца яе ўдзельнікі, стане першым крокам да сумесных мастацкіх праектаў, абмену выставамі.
>
Выстава арганізавана пры падтрымцы Алітускага гарадскога самакіравання і генеральнага консульства Літвы ў Гародні.
Пазнаёміцца з творчасцю літоўскіх мастакоў гродзенцы могуць да 10 красавіка.
Фота Яўгена Здановіча і Яраслава Ванюкевіча