Раман Мянцюк апрацоўвае каляровыя металы ў Ваўкавыскай калоніі

|

Пра гэта паведаміў в.а. начальніка ўпраўлення аператыўна-рэжымных работ дэпартамента выканання пакаранняў МУС Сяргей Працэнка.

За год Раман Мянцюк змяніў некалькі папраўчых установаў, зарэкамендаваў сябе выключна адмоўна і пакуль “спыніўся” ў Ваўкавыску.

Тут ён працуе ў цэхе перапрацоўкі каляровых металаў.

Ужо ў калоніі Мянцюк быў асуджаны яшчэ на 3 месяцы арышту па артыкуле 205 “Крадзеж”.

Раман Мянцюк адбывае пяцігадовае пакаранне за кіраванне транспартам ў нецвярозым стане.

Ягоная жонка, якая перадала ключы пьянаму кіроўцы, асуджана на 2 гады ўмоўна.

2 сакавіка 2008 года супрацоўнікі ДАІ, каб спыніць пьянага кіроўцу Менцюка, машына якога імчэла з хуткасцю 160 км на гадзіну, выставілі на яго шляху “жывы шчыт” з машын, якія праязджалі побач.

У выніку пацярпелі людзі.

Мянцюк разам з жонкай некалькі месяцаў хаваліся ў Маскве.

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі іх на прагулцы ў заапарку.

Паводле http://www.interfax.by

На фота: Раман Мянцюк у залі суда

Фота з сайта http://naviny.by