Узброеныя і вельмі небяспечныя?
Паводле міністра унутраных спраў Уладзіміра Навумава, следства ўпэўнілася, што арыштаваныя захоўвалі зброю і выбуховыя рэчывы, якія планавала выкарыстаць група асобаў, сярод якіх быў Мікалай Аўтуховіч. Абвінавачванні будуць прад’яўлены праз 1-2 тыдні. Усе падазраваныя затрыманыя, многія з іх супрацоўнічаюць са следствам. Міністр запэўніў, што справа будзе перададзена ў суд на працягу некалькіх месяцаў. Нагадаем, ваўкавыскія прадпрымальнікі Мікалай Аўтуховіч, Юрый Лявонаў і Уладзімір Асіпенка затрыманыя па падазрэнню ў падпалах, здзейсненых у 2005 годзе. Кася КРОТ паводле БЕЛТА