Алеся Кіркевіча выклікалі ў суд па тэлефоне (абноўлена)

|

Алесь Кіркевіч быў затрыманы гарадзенскай міліцыяй 22 лютага ўвечары.

Хлопца прывялі ў пастарунак, дзе канфіскавалі 23 асобнікі выдання і склалі пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні.

У канфіскаваным нумары “Хрысціянскай абароны” сярод іншых матэрыялаў утрымлівалася карыкатура на былога кіраўніка гарадзенскага аблвыканкама Уладзіміра Саўчанка, які быў звольнены з гэтае пасады “па стане здароўя”.

Разгляд справы ў судзе Ленінскага раёна Гродна заняў каля 30 хв.

Алесь Кіркевіч быў аштрафаваны на адзін міліён двесці дваццаць пяць тысячаў рублёў, але збіраецца абскардзіць гэтае пакаранне.

 

Фота Ланы Руднік