Трое ў белых маскхалатах
Парушальнікі ў белых маскхалатах хаваліся ў снезе.
Да пераходу мяжы яны добра падрыхтаваліся: мелі з сабой цёплую вопратку, абутак, прадукты, ішлі, пакідаючы сляды ў адваротным накірунку.
Затрыманыя прыбылі ў Беларусь з Тбілісі тыдзень таму і з таго часу неаднаразова мянялі сваё месцазнаходжанне. Яны планавалі трапіць у Польшчу, каб знайсці там працу.
Паводле charter97.org
На здымку: беларускія памежнікі напагатове.
Фота: gpk.gov.by