Забылася пра Радзiму?

|

Вольга Корбут нарадзілася ў Гродне ў 1955-м годзе. З дапамогай вядомага гарадзенскага трэнера Рэнальда Кныша дзяўчына стала чатырохразовай алімпійскай чэмпіёнкай, шмат разоў выйгравала першынство СССР. Па сканчэнні кар’еры выйшла замуж за саліста “Песняроў” Леніда Барткевіча, разам з якім у 1989 г. выехала ў ЗША.

У канцы 2008 г. Вольга Корбут наведала Маскву, дзе, як паведамляюць “Аргументы і Факты”, пайшла на прыём да міністра спорту Мутко ды сказала таму, што хоча быць карыснай Расіі і вясной прыедзе ў Маскву яшчэ раз. Міністр, у сваю чаргу, паабяцаў, што так доўга ёй чакаць канкрэтнай прапановы не давядзецца…