Бібліятэка для пазбаўленых зроку людзей адкрыецца ў Гродна

|

Да адкрыцця бібліятэкі плануецца назбіраць каля 15 тысяч літаратурных твораў на электронных носьбітах. Каля 300 камплектаў літаратуры па Брайлю і 2,5 тысяч аўдыёкніг бібліятэка атрымае ў спадчыну ад прыватнага унітарнага прадпрыемства для людзей са слабым зрокам “Фільтр”.

На Гродзеншчыне пражывае 2400 інвалідаў па зроку, больш за 400 з іх гродзенцы. У спецыяльнай школе-інтэрнаце для дзяцей з парушэннямі зроку 160 вучняў.

Паводле БЕЛТА