Раварысты Гарадзеншчыны збяруцца ля Нямнова

|

Аматары актыўнага адпачынку з усёй Гарадзеншчыны штогод збіраюцца ля вёскі Нямнова дзеля папулярызацыі веласіпеднага турызму і падрыхтоўкі да сезона паходаў.

Мэта спаборніцтваў – вызначыць наймацнейшых спартсменаў і каманды вобласці і даць магчымасць раварыстам адпрацаваць тэхнічныя навыкі, абмяняцца досведам, бліжэй пазнаёміцца.

Паўдзельнічаць у чэмпіянаце могуць каманды гарадоў і раёнаў Гарадзеншчыны, турклубаў і секцый прадпрыемстваў і навучальных установаў.

У складзе каманды мусіць быць 7 чалавек, сярод якіх хаця б адна жанчына.

У праграме – камандныя спаборніцтвы на розныя дыстанцыі, спаборніцтвы на доўгай асабістай дыстанцыі, трыал.

Заяўкі на ўдзел рэгіструюцца ў офісе Гарадзенскага аддзялення Рэспубліканскага турыстычна-спартыўнага саюза па адрасе: вул.Ажэшкі 38, тэл.74-29-43.

Заяўкі прымаюцца да 12 красавіка.