Грамадскага актывіста падазраюць у падпале
Іван Крук – адзін з ініцыятараў стварэння грамадскай ініцыятывы, накіраванай на супрацьдзеянне будаўніцтва на тэрыторыі Астравецкага раёна атамнай станцыі – не выключае, што допыт – спроба псіхалагічнага ціску на яго і ягоных родных.
Спроба падпалу будынка камітэта дзяржкантролю адбылася ў ноч з 6 на 7 лютага. Невядомыя разбілі шкло сталоўкі бутэлькай з невызначанай сумессю.
Паводле Радыё Рацыя
Фота Хрысціны Марчук