«СНОГ на ГОЛОВУ»: Мы першыя з беларускіх панк-рок гуртоў запісалі альбом, знялі кліп і засталіся на сцэне.

|

На сцэне – гарадзенскія гурты: «Твой Город», «СНД» і гурт з Мінску «СНОГ на ГОЛОВУ». Апошнія і прыцягнулі маю ўвагу, бо з канцэртам хлопцы прыехалі ўпершыню. Мы пазнаёміліся і знайшлі ўтульнае мястэчка для размовы.

 

– Як даехалі?

Андрэй: О, дзякуй, добра. Але нас трохі зачапіў адзін мужчына, міліцыянер, які не захацеў памяняцца з намі купэ. Мы хацелі быць ўсе ў адным, а яму цалкам другое аддаць, але ён не пагадзіўся…

 

– А настрой?

Сяргей: Выдатны, выдатны!!

Яуген: Горад спадабаўся. І людзі, і атмасфера, і як прынялі, і гук. Усё класна!

– Раскажыце, чаму вы выбралі такі вясёлы стыль?

Яўген: Раней мы гралі панк-рок, таму што было такое светаадчуванне.

Сяргей: Зараз мы становімся больш сталымі і імкнемся граць альтэрнатыўную музыку. Тое, што ў жыцці адбываецца, тое выліваецца ў музыку.

 

– Вы граеце ўжо пяць гадоў. Як трымаецеся?

Яўген: Калі мы пачыналі, у Мінску было шмат гуртоў. Але з цягам часу засталіся толькі мы.. Мы запісалі першы альбом у стылі панк-рок, знялі першы кліп. Шмат хто не вытрымлівае. Умоў няма, самі разумееце. Але мы вытрымалі. Іншая справа, што 75 адсоткаў могуць ператварыцца ў 50, потым у 25, у 10 .. І радыёстанцыі будуць адна падобная да адной.

 

– То бок, вы зарабляеце музыкай?

Яўген: Не, у кожнага свае заробкі… Падзаробкі.. Але мы жывем музыкай і верым у тое, што ўсё будзе добра!

Андрэй: Як сказаў Шэдзікс з Папа Роач: «Я такой фігнёй не займаюся» на пытанне, як вы ставіцеся да звычайнага жыцця. Вось і мы так. Толькі музыка…

 

align=”right” >– А што для вас музыка?

Лёня: Ну.. выходзіш ды граеш… Не ведаю…

Сяргей: Гурт – гэта сям’я. І калі ты выходзіш на сцэну – ты адчуваеш кожнага чалавека, граеш, перадаеш адчуванне ў залу, і калі адчуваеш, што перадаецца – табе лепш. А калі гэтага не атрымліваеш шмат часу, пачынаецца ломка…

Яўген: Згодны з Сяргеем, Але, на мой погляд, музыка – неабдымнае паняцце. У першую чаргу – гэта пачуцці, якія нараджаюцца з жыцця і знаходзяць сваё адлюстраванне ў песнях.

Аляксандр: Музыка – гэта жыццё. Свой уласны свет, настрой, эмоцыі… Усё вельмі проста…

Сяргей: І яшчэ музыка і каханне – ўзаемазвязаныя.

Андрэй, дырэктар гурта: Музыка – гэта тусоўкі, новыя знаёмствы, дарогі, гарады.

 

– Геаграфія выступленняў гурта ўключае ў сябе і тур па Нямеччыне. Няўжо рускамоўныя гурты там могуць мець поспех?

Сяргей: Наш вакаліст, Яўген, вучыўся ў інязе, і ўсе песні пераклаў на англійскую мову.

Яуген: Калі ты хочаш прыехаць туды і адыграць – гэта магчыма. Але прэтэндаваць на штосьці – ніяк.

 

– Да чаго імкнецеся?

Андрэй: Ездзіць у сусветныя туры..

Яўген: У ідэале – жыць музыкай. Каб хапала грошай на жыццё. – З кім сябруеце з гуртоў? Яўген: Мы ўвогуле сяброўскія хлопцы. Знаёмімся, знаходзім нешта агульнае і, атрымліваецца, мы знаходзімся ў агульным свеце… Вось прыехалі ў Гародню, не ведалі нікога. Пазнаёміліся з гуртамі, выдатныя хлопцы! Зараз будзем наведваць вас часцей, па-сяброўску. 

Фота Яўгена Кандратовіча