На рэкламу “Масакры” не хапае грошай
У інтэрв’ю “Рэспубліцы” рэжысёр распавёў, што з-за недахопу сродкаў давялося адмовіцца ад спецэфектаў, што часам даводзілася працаваць “ва ўгоду бухгалтэрыі і планавага аддзелу”.
Напрыклад, у канцы працы над фільмам рэжысёр прыдумаў две новыя цікавыя сцэны.
У выходны дзень сіламі невялікай групы гэтыя два эпізоды былі адзнятыя, але сам рэжысёр за тое, што дадаў сабе яшчэ адну здымачную змену, быў пазбаўлены прэміі.
>
Расійская акторка Марыя Курдзеневіч ў ролі графіні Ганны.
“Масакра” здымалася ў маёнтку князёў Святаполкаў-Чацвярцінскіх у мястэчку Жалудок (Шчучынскі раён).
Сюжэт фільма наступны: у маёнтак графа Ўладзіміра Пазуркевіча прыязджае малады авантурыст, які прадстаўляецца прафесарам.
У доме графа ён робіць выгляд, што актыўна вывучае бібліятэку графа, а сам у гэты час актыўна заляцаецца да нявесты Пазуркевіча – прыгажуні Ганны.
Усё гэта імкліва зацягвае героя ў віхуру містычных і жудасных гісторый.
Андрэй Кудзіненка акрэсліў жанр фільма як “бульба-хоррор”.
У такім стылі ён хацеў бы здымаць і наступныя свае стужкі.
На здымку: здымкі піру ў доме графа-пераваратня Пазуркевіча.
Фота Аляксея Бібікава