Маскву апранем і накормім

|

Такім чынам гродзенскія вытворцы спрабуюць замацавацца на маскоўскім рынку і, не зважаючы на эканамічны крызіс, захаваць аб’ём экспарта ў Маскву на ранейшым узроўні.

Першы маскоўскі кірмаш, куды сёлета паедуць прадстаўнікі гродзенскіх прадпрыемстваў, распачнецца 18 сакавіка. На выставе “Міжрэгіянальнае супрацоўніцтва на паўночным захадзе Масквы” нашы вытворцы прапануюць абутак, вопратку, прадукты харчавання, напоі, мэблю, прамысловыя тавары.

У 2008 годзе Гродзеншчына нагандлявала ў Маскве 265,5 млн. долараў, імпарт маскоўскіх тавараў у Гродзенскую вобласць склаў 85,2 млн. долараў.

Кася КРОТ паводле www.belaruspartisan.org