“Яндэкс.ру” цяпер па-беларуску

|

Раней Яндэкс меў толькі расійскую і ўкраінскую версіі.

Простая спасылка — http://www.yandex.ru/?lang=by.

У яндэксаўскай пошце выбар пакуль па-ранейшаму з дзвюх моў — украінскай і рускай.

З разынак лакалізацыі — слоўцы кшталту «мапа», «малюначкі», «лісты», з памылак — «пробкі».

Да ўсяго Яндэкс не паленаваўся распрацаваць адмысловыя тэмы афармлення: з бусламі, якія ляцяць над плошчай Перамогі, ля якой пасвяцца зубры; і з рушніком з нацыянальным арнаментам па краях і з полем пошуку пасярэдзіне.

Вынікі пошуку Яндэкс можа адфільтраваць так, каб у іх была толькі беларуская мова.

Што праўда, бадай што любая спасылка пакуль вядзе на рускую ці ўкраінскую старонкі.

У навінах і блогах Яндэкса пакуль абвестак ці каментароў адносна запуску беларускамоўнай версіі адшукаць не ўдалося.

Паводле http://nn.by