Кіраўнік ААТ “Лідахлебапрадукт” выманьваў крэдыты
Камітэт дзяржкантролю выявіў, што кіраўнікі гэтых прадпрыемстваў дзейнічалі “наўмысна насуперак інтарэсам службы”, з-за чаго дзяржава страціла мільярды рублёў.
За гэта кожны з іх можа трапіць за краты на тэрмін да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.
Следчыя схіляюцца да думкі, што ў Беларусі дзейнічала злачынная арганізацыя – усе кіраўнікі дзейнічалі па аднолькавай схеме.
Злоўжыванні выявіліся падчас праверкі прадпрыемстваў і арганізацый, якія закупалі прадукцыю раслінаводства ўраджаю 2009 году.
Рэвізоры працавалі па спісам прадпрыемстваў, якім выдаваліся крэдыты з кампенсацыяй банкам часткі працэнтаў за іх выкарыстанне за кошт сродкаў дзяржбюджэту, прадугледжаных на развіццё сельгасвытворчасці, рыбаводства і перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі.
Зараз праверка працягваецца, у спісе 350 прадпрыемстваў, у тым ліку 25 хлебакамбінатаў, агульная сума крэдыту складала амаль 2,5 трлн. рублёў.
Выдаваліся ў тым ліку і наяўныя грошы для разліку з насельніцтвам падчас набыцця ў людзей бульбы, гародніны, грыбоў і ягад.
Паводле http://naviny.by
Фота з сайта http://agrobiznes.com.ua