«Універсітэт Залатога Веку» запрашае
Запрашаем Вас узяць удзел у прэзентацыі ўнікальнага праекта – «Універсітэт Залатога Веку», адрасаванага актыўным сталым гарадзенкам і гарадзенцам!
«Універсітэт Залатога Веку» – гэта цікавыя сустрэчы з цікавымі людзьмі, магчымасць навучыцца таму, на што раней не хапала часу, быць карыстным іншым людзям.
У праграме «Універсітэту» – агульныя лекцыі і дыскусіі пра псіхалогію сталага ўзросту, асновы здаровага харчавання, сэксуальнага жыцця ў сталым узросце, спосабы падтрымання добрай фізічнай формы, дагляду за сваім знешнім выглядам, юрыдычныя аспекты, з якімі могуць сутыкнуцца сталыя людзі.
Апроч таго, Вас чакаюць разнастайныя курсы па інтарэсах: «Акадэмія Мастацтваў Залатога Веку», навучанне карыстанню кампутарам і інтэрнэтам, «Беларускія вячоркі», заняткі па падтрыманні фізічнай формы і інш.
Вы таксама можаце прапанаваць свае курсы!
Удзел у занятках «Універсітэту Залатога Веку» бясплатны!
Прэзентацыя адбудзецца 21 красавіка ў 18.00 у памяшканні Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі «Спектр» па вул. Замкавая, 12 А.
Заняткі для ахвотных узяць удзел ва «Універсітэце Залатога Веку» пачнуцца 29 красавіка і будуць працягвацца да сярэдзіны чэрвеня.
Арганізатарам стварэння «Універсітэту Залатога Веку» ў Гродне з’яўляецца грамадскае аб’яднанне «Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў «Трэці сектар» у партнёрстве з «Універсітэтам Трэцяга Веку» пры Ўроцлаўскім універсітэце (Польшча) і «Домам сустрэч імя Ангеліўса Сілезіўса» (Уроцлаў, Польшча).
Дадатковую інфармацыю пра магчымасці ўдзелу ў праекце можна атрымаць па тэл: 75-71-72 альбо 8-029-284-77-99 (Лана Руднік).
Спяшайцеся, колькасць месцаў на ўдзел у занятках «Універсітэту» абмежаваная!
Анкета-заяўка на ўдзел у праекце «Універсітэт Залатога Веку»
1. Імя і прозвішча
2. Тэлефон для кантактаў
3. Чаму Вы вырашылі ўзяць удзел у праекце «Універсітэт Залатога Веку»?
4. У якіх курсах у межах «Універсітэту» Вы хацелі б удзельнічаць?
5. Ці можаце Вы самі прапанаваць курсы, якія маглі б весці ў межах «Універсітэта»?
6. Калі ласка, коратка распавядзіце пра сябе тое, што лічыце патрэбным (адукацыя, дзе працавалі, інтарэсы і г.п.).
Калі ласка, перадайце да 26 красавіка запоўненую анкету па адрасе вул. Будзённага, 48а-11, грамадскае аб’яднанне «Цэнтр «Трэці сектар».
У выпадку вялікай колькасці ахвотных узяць удзел у праекце арганізатары пакідаюць за сабой права адбору ўдзельнікаў.