Мастацтва альбо дэманстрацыя сэксуальнай арыентацыі?

|

На думку адміністрацыі школы, змешчаныя ў фотаблогу здымкі празмерна эратычныя і, больш таго, дэманструюць сэксуальную арыентацыю дзяўчат. Гэта парушае статут ліцэя, згодна з якім навучэнцы павінны дбаць пра добрае імя ўстановы. Ані і Маі паставілі ўльтыматум: альбо здымаеце здымкі, альбо вылятаеце з ліцэю. Дзяўчаты палічылі, што змешчаныя фотаздымкі – іх прыватная справа і адмовіліся падпарадкоўвацца.

 

align=”left” >У тым, што мы абдымаемся, няма нічога кепскага. Гэта мастацкія здымкі, творчасць! Нехта ўбачыць у гэтым праявы лесбійскага кахання, а хтосьці нешта іншае – тлумачаць сваю пазіцыю Аня і Мая.

 

Толькі ў першы дзень публікацыі гісторыі Ані і Маі на старонцы «Газеты Выборчай» з’явілася каля тысячы каментароў чытачоў.

 

Большасць з іх схіляецца да думкі, што дырэкцыя ліцэю злоўжывае сваёй уладай. У Фэйсбуку, Аднакласніках і іншых сацыяльных сетках мільёны школьнікаў змяшчаюць cвае прыватныя фотаздымкі, пазначаючы пры гэтым назвы навучальных установаў, у якіх навучаюцца (дзяўчаты гэтага не рабілі).

 

Калі дзяўчына на такіх здымках прытуляецца да хлопца – гэта ок. Так яна паказвае свае пачуцці, а не сэксуальную арыентацыю. Праблемы пачынаюцца тады, калі дзяўчына абдымае дзяўчыну, ці хлопец хлопца – піша адна з каментатарак. Падобнага кшталту фотаздымкі можна знайсці і ў сацыяльных сетках, на старонках, якія належаць маладым гарадзенцам і гарадзенкам.

 

Гучных скандалаў, звязаных з гэтым, пакуль не чуваць. Нашыя дырэктары пакуль рэагуюць (і то звычайна па падказцы з «кампетэнтных органаў») на фотаздымкі сваіх вучняў з вулічных акцый апазіцыі. А можа, варта было б і зрабіць які «маніторынг» таго, што пішуць і якія здымкі змяшчаюць у сеціве іх выхаванцы? А то давядзецца затым апраўдвацца перад «высокім начальствам», што не так выхавалі… Што вы на гэты конт?