Зразумей маю фарбу…

|

Пачаткі графіці з’яўляліся прыкладна ў трэцім тысячагоддзі да нашай эры ў старажытных Рыме і Грэцыi. Прычым, рымляне i грэкi нiкога i нiчога не саромелiся, пiсалi на сценах усё, што хацелі і маглi. Не абмiнаючы нават сэксуальныя фантазii.

 

align=”left” >Зараз словы «хiп-хоп», «графiцi», «паркур» i «Djiнг» – адно цэлае. Для многiх людзей гэта неад’емлемая, важная i прыхаваная частка жыцця, незразумелая для iншых. Аб гэтым паведамiў нам графiцiст Дзiма, для якога графiцi – лад жыцця на працягу ўжо шасці гадоў.

 

Яго захапленне пачыналася з простага аркушыка паперы на ўроку, а зараз фантазiя ўжо не мае межаў, не мае недазволенага месца. Aле, на жаль, па некаторых прычынах ён не змог паказаць нам свае графiцi. Ну нiчога, зараз мы самi зладзiм сабе баль.

 

Як з’яўлялася графiцi? Недзе ў 20-я гады мінулага стагоддзя і распаўсюджвалася толькi на вагоны, якiя ішлi па ЗША. Потым актывiсты з дапамогай графiцi распаўсюджвалi свае iдэi. А «ідэі» могуць быць самымі рознымі: некаторыя робяць акцэнт на змену ўлады, некаторыя адкрыта паказваюць сваю нетрадыцыйную сэксуальную арыентацыю. У перыяд з 1969 па 1974 год адбываўся пералом для графiцi, яго рэвалюцыя: значна вырасла папулярнасць, пачалi рабiць больш цiкавыя i вялiкiя малюнкі, уводзiлiся новыя элементы. У 1972 годзе з’явіўся тэрмiн «кавалак» альбо «masterpiece».

 

Вам гавораць што-небудзь словы Stay High 149, PHASE 2 i iнш.? Гэта імёны, так званыя «тэгi». У нашага Дзімы тэг Monk. Па ангельску гэта значыць «манах». Дзiма ўдакладняе, што гэта як мянушка – як клiчуць, такi i тэг. Мы запыталi ў Дзімы: «Цi самавыражаешся ты праз графіці? ». – «Пэуна так, бо што забаронена – да таго i iдзе чалавек, яму гэта цiкава».

 

Я сама ў нейкім сэнсе прыхiльніца графiці, мне гэта падабаецца. Мне балюча глядзець на тое, як іх знiшчаюць. Можа нехта не разумее, але праз графіці можна паказаць i боль, i страх, i шчасце. 

 

Некаторыя графіцісты кiдалi маляваць з-за ціску ўлад ці ўсёй сістэмы. Але, як кажа Дзiма, ёсць графiцi легальныя i нелегальныя. Для кожнага з накірункаў існуюць свае правілы цi, дакладней, варыянты малюнку: струмень з балончыку можа быць шырокім i вузкім. Большага ці меншага напору. Я аб гэтым нават i не падазравала! Я шкадую, што я нiколі не брала балончык з фарбай у рукі. Але ўсё наперадзе…