У Гродна плануецца стварыць музей піва, а ў Сапоцкіне сноўборд-парк

|

Пасля падпісання неабходных дакументаў і юрыдычнага афармлення СЭЗ на яе тэрыторыі будзе ўсталяваны спецыяльны прававы рэжым, які прадугледжвае шэраг мытных і падаткавых ільготаў.

 

Плануецца, што падаткавая нагрузка на рэзідэнтаў «Гроднатурінвеста» будзе паніжаная больш чым на 70%. У прыватнасці, рэзідэнты на працягу пяці гадоў вызваляюцца ад падатку на прыбытак, падатку на нерухомасць, ПДВ з адваротных сродкаў, мясцовых падаткаў і збораў, выплаты мытных збораў і ПДВ пры ўвозе на мытную тэрыторыю РБ тавараў, абсталявання і камплектуючых.

 

Галоўныя ўмовы для рэалізацыі інвестпраектаў у рамках СЭЗ «Гроднотурінвест» – скіраванасць праектаў на развіццё турыстычнай індустрыі і інфраструктуры.

 

Для патэнцыйных інвестараў ужо падрыхтаваныя пэўныя прапановы па размяшчэнні аб’ектаў у сектарах СЭЗ. Сярод праектаў, якія прапаноўваюцца да рэалізацыі, – стварэнне культурна-рамеснага комплексу з конным дваром, кузняй, ганчарнай майстэрні, этнавёскай і іншымі аб’ектамі. У гістарычным цэнтры Гродна на беразе Нёмана на месцы старога піваварнага завода прапаноўваецца стварыць музей піва з вытворчасцю жывога піва і гасцінічна-забаўляльны комплекс. У Радзівілках плануецца аднавіць сядзібу князёў Гурскіх XIX стагоддзя пад гасцінічна-рэстаранны комплекс. У Сапоцкіне мяркуецца стварэнне інфраструктуры для актыўнага адпачынку: парку атракцыёнаў, веласіпедных, горналыжных і санкавых трас, лёдавай коўзанкі, сноўборд-парку, тэнісных кортаў, спартовага комплексу.

 

Пра ўсё гэта паведамілі на выязным паседжанні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, справам сям’і і моладзі, якая ад,ылася ўчора ў Гродна.

Паводле БелТА