Кучка буракоў на вуліцы Ажэшкі
Сядзяць яны на перавернутых скрынях ці вёдрах, імправізаваны «прылавак» – поліэтыленавыя пакеты непасрэдна на тратуары. Міліцыянеры іх не чапаюць.
У другой палове тыдня зноў схаладнела, але ні паўночны вецер ні дождж вулічным гандляркам не перашкода. Я даўно хацела спытаць, што ці хто гоніць іх на вуліцу, вось і накіравалася да іх, адначасова і пра кошты запытаю.
>
Кошты аказаліся немудрагелістымі, як і тавар: шклянка фасолі – 1 000 рублёў, шклянка бабоў – 1 500, кучка ( гэта мера вагі такая) буракоў ці морквы – 2 000-2 500… – Я вырочшваю садавіну на агародзе,- кажа адна бабуля, – але ж мне адной гэтага шмат. Вось і прадаю, каб не выкідаць.
Высветлілася, што ў грошах яны не маюць вялікай патрэбы, хаця пенсіі ў іх і не вялікія. Людзі бяруць іх садавіну не вельмі ахвотна, прызнаюцца гандляркі, хаця і вырошчваецца садавіна без «усялякай хіміі». А яшчэ ім цікава назіраць за людзьмі, што бегаюць па цэнтральнай вуліцы туды-сюды, размаўляць паміж сабой пра тое-сёе і адчуваць сябе «пры справе».
Напрыканцы нашай размовы я купіла агуркоў і пайшла далей, бабулі засталіся на пасту.
Фота Андрэя Рэйшаля