Лісты аб каханні і смерці

|

На выставе экспануюцца графічныя творы Валянціны Шобы, натхнёныя паэзіяй Э.Стахуры і музыкай М.Галонзкі.

Асноўныя матывы – канверты з лістамі.

Загадчыца мастацкага аддзела С.М.Янчалоўская паведаміла “ТС”:

“Гэты праект мае міждысцыплінарны характар.

Ініцыятыва сыходзіла ад Валянціны Шобы. У мінулым годзе яна пазнаёмілася з Марэкам Галонзкім, і высветлілася, што іх жыццёвыя і мастацкія прынцыпы вельмі блізкія.

Марэк Галонзкі ў сваю чаргу пазнаёміў нашу мастачку з вершамі Эдварда Стахуры.

Гэты паэт пражыў трагічнае жыццё і трагічна памер: скончыў жыццё самагубствам яшчэ ў 1979 годзе.

Толькі пасля смерці ён стаў вядомым, а ягоная творчасць папулярнай.

Марэк Галонзкі кладзе вершы Стахуры на музыку і выконвае гэтыя песні на сваіх канцэртах. Адзін з такіх канцэртаў адбыўся на адкрыцці выставы”.

Выстава “Лісты аб каханні і смерці” будзе працаваць у Новым замку да канца мая.

Фота Яраслава Ванюкевіча