У Свіслацкім раёне пройдуць паўторныя выбары
У саветы іншых узроўняў трапілі прадстаўнікі Камуністычнай партыі Беларусі і Беларускай аграрнай партыі – 28 чалавек.
60 дэпутатаў абраныя ў абласны, 30 – у гарадскі, 535 – у раённыя саветы, 40 – у гарадскія раённага падпарадкавання, 172 – у пасялковыя, 2078 – у вясковыя.
Толькі па адной акрузе ў Поразаўскім пасялковым савеце дэпутата, які балатаваўся на безальтэрнатыўнай аснове, не абралі: за яго прагаласавалі толькі 37,7% выбарцаў.
У гэтай акрузе пройдуць паўторныя выбары.
Абласны савет дэпутатаў на 35% (21 чалавек) сфармаваны з дэпутатаў папярэдняга тэрміну, у гарсавеце застаўся кожны трэці з папярэдніх дэпутатаў.
На ніжэйшых узроўнях склад саветаў змяніўся яшчэ меньш: дэпутатамі папярэдняга склікання былі больш за 54% новаабраных дэпутатаў Гродзеншчыны.
45% дэпутатаў Гродзеншчыны – жанчыны.
Фота з сайта http://e-crimea.info