Тыдзень танцаў у каледжы мастацтваў
Цягам юбілейнага тыдню ў каледжы ладзяцца адкрытыя рэпетыцыі танцавальных калектываў, круглыя сталы, канцэрты навучэнцаў і выпускнікоў.
Выкладчыца харэаграфіі Наталля Паўлаўна Парахневіч:
“Мы даем нашым удзельнікам з вобласці тое, што ім цікава, што яны просяць. На працягу чатырох дзён мы праводзім майстар-класы, урокі практыкумы.
Удзельнікі семінара могуць не толькі папрысутнічаць на нашых уроках, але і ўдзельнічаць у працэсе, задаваць пытанні, атрымліваць кансультацыі.
Мы можам прыпыніць урок, каб нешта абмеркаваць, а пасля працягваць працу”.
Да ўвагі кіраўнікоў самадзейных танцавальных калектываў – урокі па класічных, народных, бальных танцах, гімнастыцы, па кампазіцыі і пастаноўцы танца.
Выкладчыкі каледжа мастацтваў ведаюць, як падрыхтаваць прафесіяналаў: іх выхаванцы стварылі вядомыя далёка за межамі Беларусі аматарскія танцавальныя калектывы “Лялечкі”, “Мішутка”, “Пінская шляхта”, “Калейдаскоп”, “Мадэрн”.
Фота з сайта http://dancepole.net.ua