Наркакур’ер перавозіў “тавар” на папутках

|

Затрыманы меў пры сабе пакецікі з рэчывам белага колеру вагой 23,2 грама, і рэчыва расліннага паходжання вагой 9,5 грамаў.

Экспертыза паказала, што гэта амфетамін і марыхуана.

Наркатычныя рэчывы хлопец сістэматычна набываў у Польшчы і вяртаўся ў Беларусь “на падсадцы”.

Каб заблытаць сляды, з “калегамі” размаўляў з мабільных тэлефонаў выпадковых папутчыкаў.

Гэта дазваляла наркакур’еру пэўны час не прыцягваць да сябе ўвагу праваахоўнікаў.

За таварам гродзенец ездзіў прыкладна раз на тыдзень, наркотыкі распаўсюджваў праз сетку гродзенскіх дылераў па кошце ад 35 да 40 долараў за грам амфітаміну.

Узбуджана крымінальная справа па артыкуле “Незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і прэкурсараў”.

Затрыманы даваць нейкія тлумачэнні адмаўляецца.

Паводле http://www.uvd.grodno.by