Гродзенскія фатографы самыя актыўныя

|

Пасольства краін Еўрасаюзу ў Беларусі зыніцыянавалі правядзенне фестывалю “Тыдзень еўрапейскага кіно ў Беларусі”. У межах мерапрыемства ад пачатку красавіка стартаваў конкурс мастацкага фота “Еўропа нашымі вачыма”. Побач з еўрапейскімі пасольствамі арганізатарам конкурсу выступіла Беларускае грамадскае аб’яднанне “Фотамастацтва”.

10 мая будзе зробленая фотавыстава лепшых прац конкурсу, якія на дадзены момант ужо адабраныя. Кожны наведнік фэсту кіно зможа прагаласаваць за ўпадабаны на выставе здымак.

Усяго на конкурс было даслана 1648 фотапрац, зробленых у самых розных кутках Еўропы беларускімі фотамайстрамі. Удзельнічала ў конкурсе 173 фатографы, самай актыўнай з абласных цэнтраў аказалася Гародня – на конкурс даслалі свае здымкі 10 гарадзенцаў. На выставу адабралі 60 здымкаў, галасаванне наведнікаў “Фестывалю еўрапейскага кіно” вызначаць Гран-пры.

Спіс прац, якія трапілі на выставу, можна паглядзець тут. Адкрыццё выставы адбудзецца ў мінскім кінатэатры “Перамога”.

Здымак з tut.by