На Гродзеншчыне сабралі падаткаў на 11% больш, чым планавалі
Больш за 34 мільярды з іх трапілі ў бюджэт вобласці дзякуючы пільнасці інспекцыі Міністэрства падаткаў і збораў Гродзенскай вобласці.
За першыя тры месяцы года супрацоўнікі інспекцыі праверылі больш за 370 юрыдычных асоб і каля 700 індывідуальных прадпрымальнікаў.
У выніку бюджэт атрымаў 3,7 мільярды рублёў.
Яшчэ 30,5 мільярдаў спагналі з вінаватых прымусова.
Тым не меньш, па стане на 1 красавіка суб’екты гаспадаркі вобласці заставаліся вінныя ў бюджэт 6,2 мільярды беларускіх рублёў.
90% даўжнікоў – дзяржпрадпрыемствы, самыя буйныя з якіх – Гроднатэкстыль, Дзятлаўскі віна-гарэлачны завод, ТАА “Смаргоньлён”.
З падаткаў, заплочаных у першым квартале прадпрыемствамі і прадпрымальнікамі Гродзеншчыны, у рэспубліканскі бюджэт трапіла 135, 4 мільярды, у мясцовым засталося 356,7 мільярдаў рублёў.
Паводле БелТА