Затрыманыя фальшывыя сацыяльныя работніцы, якія рабавалі старых
Падазраваныя ў гэтых злачынствах цяпер знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання Слонімскага РАУС.
Затрыманыя былі раней асуджаныя на аналагічныя злачынствы.
Каб змяніць знешнасць, яны карысталіся парыкамі.
Пад выглядам сацыяльных і медыцынскіх работнікаў, альбо супрацоўнікаў камунальных службаў, жанчыны пранікалі ў жытло самотных састарэлых і незаўважна кралі грошы.
Трох махлярак затрымалі дзякуючы намаганням супрацоўнікам УУС Брэсцкай вобласці, Баранавіч і Слонімскага РАУСа.
Выпадкі крадзяжоў у пажылых людзей рэгістраваліся ў Гародні мінулай вясной і летам, а пасля – ў лютым.
Засталося высветліць, ці затрыманыя махляркі маюць дачыненне да гарадзенскіх крадзяжоў, ці злачынствы ўчынілі іх “калегі”.
Паводле http://interfax.by