Гарадзенскі фатограф перамог у конкурсе СНД

|

Фотакарэспандэнт шчучынскай раённай газеты “Дзянніца” стаў адным з двух беларускіх пераможцаў конкурса, дзе спаборнічалі 223 работы ў розных відах мастацтва аўтараў з Украіны, Расіі, Беларусі, Малдовы, Узбекістана, Азербайджана, Кіргізіі.

Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў адбылася ў сярэдзіне красавіка ў Баку.

Як паведаміў Аляксей “Твайму стылю”, гэта не першая перамога фотаздымка, якому ён даў назву “Уходящее”.

Гэтае фота ўваходзіла ў серыю “Портрет уходящего поколения”, якая на мінскім конкурсе дакументальнай фатаграфіі “Архіў часу” заняла прызавое месца.

А.Бібікаў: “Нашыя бацькі жылі ў адной краіне, а мы – у розных.

Гэты здымак вельмі сімвалічны. Я зрабіў яго з балкона.

Цень ад балкона, цень ад сярпа і молата, – сімвала савецкай эпохі – і на гэтым фоне ўдалечыні сыходзіць бабуля.

Яны сыходзіць у невядомасць, і разам з ёй сыходзіць эпоха”.

alt=”Image 8481″ sub=”Image 8481″ >

Здымак Аляксея Бібікава “Уходящее”.

Выява з сайта http://bibikau.gallery.ru